Пра праект і яго аўтара
Le seul vrai luxe - le luxe de la communication humaine.
Antoine de Saint-Exupér
Единственная известная мне роскошь – это роскошь человеческого общения.
Антуан де Сент-Экзюпери
Самая вялікая раскоша на свеце – гэта раскоша чалавечых зносiн
Антуан дэ Сэнт-Экзюперы
Сардэчна запрашаем у Блог інтэрактыўных гутарак!
Накірунак блога – дыялог: камунікацыя ў міжкультурных зносінах.
Форма блога:
- вядзенне перагавораў у выглядзе адказаў на пытанні студэнтаў па вызначаных тэмах;
- напаўненне і рэгулярнае абнаўленне кантэнта;
- падрыхтоўка рэгулярных справаздач;
- распрацоўка вучэбных праектаў.
Мэта блога як медыяносьбіта:
Арганізацыя інтэрактыўных студэнцкіх гутарак, якія закранаюць праблемы сучаснай міжкультурнай камунікацыі і міжкультурных зносін, а таксама выклад этнакультуралагічнага матэрыялу для вывучэння беларускай і замежных моў (англійская, нямецкая, французская і іспанская мовы).
Задачы:
- фарміраваць аналітычныя ўменні студэнтаў, накіраваныя на асэнсаванне моўнай карціны свету ў кантэксце сучаснай міжкультурнай камунікацыі.
- выхаваць любоў і павагу да духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаіндэнтыфікацыі.
- развіць здольнасці талерантных адносін да прадстаўнікоў іншых культур і моў.
Рубрыкi блога:
«Анонс»
- Расклад сустрэч з гасцямі-экспертамі (выкладчыкі УА «ГДТУ імя П.В.Сухога») па вызначанай тэме для абмеркавання.
- Студэнцкія пытанні, каментарыі, прапановы і ідэі па тэме гутаркі.
«Удзельнікі гутарак»
- інфармацыя аб запрошаных гасцях.
«Пытаннi i прапановы»
- удзельнікі могуць задаваць пытанні і прапаноўваць наступныя тэмы гутарак для абмеркаванняў
«Цікавінкі»
- Цікавая інфармацыя пра мову i культуру ў Беларусi i за мяжой
Чакаем вашых прапаноў па тэме “краіназнаўства” для абмеркавання
Будзем рады бачыць вас удзельнікамі нашага блога! Клікай сюды!