Інтэрактыўная гутарка з Аразам з Туркменістана: пра традыцыі, замежныя мовы і жыццё

Інтэрактыўная гутарка з Аразам Айытмамедавым, студэнтам 2-га курса энергетычнага факультэта, прайшла на кафедры "Беларускі і замежныя мовы" 2018/03/26. Для Араза гэта ўжо другая сустрэча, аднак у гэты раз, праз год, ён ужо гутарыў не са сваімі аднакурснікамі, а са студэнтамі першага курса энергетычнага факультэта. Добра, калі студэнты-першакурснікі бачаць выдатны прыклад у асобе Араза - студэнта з добрай паспяховасцю, якому ёсць, што расказаць аб вучобе, падзяліцца вопытам, а таксама свабодна правесці гутарку на англійскай мове.

Інтэрактыўная гутарка з Аразам з Туркменістана: пра традыцыі, замежныя мовы і жыццё

Студэнты пакінулі ў блогу інтэрактыўных гутарак пытанні для Араза, якія ахопліваюць самыя разнастайныя тэмы: традыцыі Туркменістана, сямейныя каштоўнасці, звычаі і ўзровень жыцця ў цэлым. Таксама госць растлумачыў, што прыехаў вучыцца менавіта ў Беларусь у ГДТУ ім. П.В. Сухога таму, што чуў толькі станоўчыя водгукі аб дадзенай установе адукацыі ў сябе на Радзіме.

Інтэрактыўная гутарка з Аразам з Туркменістана: пра традыцыі, замежныя мовы і жыццё

Вывучэнне замежных моў для Араза перарасло ў хобі: "Для таго, каб быць паспяховым у сучасным свеце, веды замежных моў - гэта той неабходны інструмент, без якога немагчыма падняцца на вышэйшыя прыступкі прафесіяналізму".

Інтэрактыўная гутарка з Аразам з Туркменістана: пра традыцыі, замежныя мовы і жыццё

Гутарка скончылася квіз-гульнёй, у якой студэнты адказвалі на пытанні Араза, а таксама, аб'яднаўшыся ў каманды, павінны былі здагадацца пра тое, што намалявана на малюнках. Студэнты паказалі выдатны вынік: 3 каманды з 9-ці апынуліся пераможцамі.

Інтэрактыўная гутарка з Аразам з Туркменістана: пра традыцыі, замежныя мовы і жыццё

Мы дзякуем Ораза, жадаем яму поспехаў у вучобе і чакаем у наступным годзе!

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен для проверки, являетесь ли вы человек или нет для предотвращения спама.
CAPTCHA на основе изображений
Введите символы, которые показаны на картинке.