Інтэрактыўная гутарка з замежнымі магістрантамі з Ганы
2018/03/27 і 2018/03/29 на кафедры "Беларускі і замежныя мовы" прайшлі 2 інтэрактыўныя гутаркі з замежнымі магістрантамі - Джозэфам і Анкрой. Яны прыехалі вучыцца ў Беларусь у ГДТУ ім. П.В. Сухога з Ганы - дзяржавы заходняй Афрыкі. Магістранты валодаюць англійскай мовай і праходзяць навучанне на англійскай мове ў нашай установе адукацыі на эканамічным і машынабудаўнічым факультэтах.
Сустрэча з такімі студэнтамі - гэта не проста гутарка на англійскай мове, гэта узаемны абмен уражаннямі, жыццёвымі каштоўнасцямі і проста магчымасць зірнуць на свет з іншага боку. У блогу інтэрактыўных гутарак студэнты пакідалі магістрантам пытанні на разнастайныя тэмы. Джозэф распавёў, што дзяржава Гана здабыла незалежнасць у 1957 годзе. Размешчана дзяржава ў Заходняй Афрыцы. З поўдня яна абмываецца Гвінейскага залівам, які з'яўляецца часткай Атлантычнага акіяна. Суседзі краіны - Кот-д'Івуар (на захадзе), Буркіна-Фасо (на поўначы) і Таго (на ўсходзе). Экватарыяльныя джунглі, зялёнае мора саван і найчыстая акваторыя Атлантыкі - гэта галоўнае багацце краіны. У Гане ёсць некалькі запаведнікаў, у якіх захаваліся віды жывёл і раслін, якія цалкам зьнішчаны ў іншых месцах.
Варта адзначыць, што Джозафу вельмі блізкая прырода, так як ён спецыяліст па сельскай гаспадарцы і жывёлагадоўлі, працуе з хатнімі жывёламі і буйной рагатай жывёлай.
Яго брат Анкра па спецыяльнасці эканаміст, аднак мала хто здагадваецца і пра тое, што ён яшчэ і мастак. Ён выкладае мастацтва і жывапіс у каледжах і школах Ганы. Анкра паказаў свае малюнкі студэнтам і адзначыў, што мастацтва акружае нас паўсюль і ва ўсім, а музыка - душа жыцця. Ён не прадае свае працы за грошы, а проста можа іх падарыць каму-небудзь, каб пакінуць свой след у душы іншага чалавека і парадаваць яго, а гэта неацэнная рыса характару ў нашы дні. Працы замежнага магістранта адрозніваюцца індывідуальным стылем, напоўнены цяплом і культурным каларытам. Анкра таксама прыме ўдзел у творчым конкурсе работ у Мінску.
Па традыцыі гутарка завяршылася квіз-гульнёй у камандах, дзе студэнты праявілі кемлівасць і змагаліся за права стаць пераможцам.
Нам застаецца пажадаць магістрантам поспехаў у вучобе і творчасці!
Добавить комментарий