Асноўныя факты пра Беларусь

Беларусь на карце Еўропы

Асноўныя факты пра Беларусь

Афіцыйная назва

Рэспубліка Беларусь

Прэзідэнт

Аляксандр Лукашэнка (1994)

Прэм’ер-міністр

Aндрэй Кабякоў (2014)

Тэрыторыя

207,6 тыс. кв.км

Насельніцтва

  • колькасць – 9 млн 495,5 тыс. чалавек (на 1 ліпеня 2017 г.) 
  • чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні – 73,2 года
  • доля гарадскога насельніцтва – 77,9%

Сталіца: Мінск – 1 млн 974,8 тыс. чалавек

Рэгіёны і абласныя цэнтры (на 1 студзеня 2017):

  • Брэсцкая вобласць – 1 млн 386,4 тыс. чалавек      (Брэст – 340 тыс.)
  • Віцебская вобласць – 1 млн 188,0 тыс. чалавек        (Віцебск – 376 тыс.)
  • Гомельская вобласць – 1 млн 420,6 тыс. чалавек  (Гомель – 531 тыс.)
  • Гродзенская вобласць – 1 млн 47,5 тыс. чалавек   (Гродна – 366 тыс.)
  • Магілёўская вобласць – 1 млн 64,4 тыс. чалавек    (Магілёў – 378 тыс.)
  • Мінская вобласць – 1 млн 423,0 тыс. чалавек 
Асноўныя факты пра Беларусь

Нацыянальнасці

беларусы – 83,7% , рускія – 8,3%, палякі – 3,1%, украінцы – 1,7%, яўрэі – 0,1%, іншыя нацыянальнасці – 3,1% (перапіс, 2009 год).

Дзяржаўныя мовы

беларуская, руская

Дзяржаўнае свята

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – 3 ліпеня

Нацыянальная валюта

беларускі рубель (Br)

Эканамічныя паказчыкі

ВУП (2016) Br94,3 млрд.; на душу насельніцтва – Br9,9 тыс.

Таварная структура экспарту (2016):

  • мінеральныя прадукты – 21,6%
  • прадукцыя хімічнай прамысловасці, каўчук, у тым ліку хімічныя валокны і ніці – 20,2%
  • машыны, абсталяванне і транспартныя сродкі – 18,4%
  • чорныя, каляровыя металы і вырабы з іх – 6,9%
  • прадукцыя харчовай прамысловасці і сыравіна для яе вытворчасці – 17,5%
  • іншыя – 15,4%

Таварная структура імпарту (2016):

  • мінеральныя прадукты – 27,5%
  • машыны, абсталяванне і транспартныя сродкі – 22,8%
  • чорныя, каляровыя металы і вырабы з іх – 8,1%
  • прадукцыя хімічнай прамысловасці, каўчук, у тым ліку хімічныя валокны і ніці – 15,0%
  • прадукцыя харчовай прамысловасці і сыравіна для яе вытворчасці – 14,6%
  • іншыя – 11,0%

Асноўныя гандлёвыя партнёры (2016)

  • Расія
  • Украіна 
  • Кітай
  • Злучанае Каралеўства
  • Германія
  • Польшча 
  • Нідэрланды
  • Літва
  • Турцыя
  • Iталія

Асноўныя галіны прамысловасці

  • металургічная
  • машынабудаванне
  • металаапрацоўка
  • хімічная і нафтахімічная
  • лёгкая
  • харчовая 

Плошча сельскагаспадарчых зямель

8582 тыс. га (на 1 студзеня 2016).

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых, бульбы, агародніны, цукровых буракоў, ільну, на мяса-малочнай жывёлагадоўлі.

Прыродныя рэсурсы

Драўніна, торф, калійная і каменная солі, невялікія радовішчы нафты і прыроднага газу, граніт, даламіт, вапняк, гліна, пясок.

Колькасць занятага насельніцтва

4,4 млн. (2016). Беспрацоўе: 45,2 тыс. чал. (афіцыйна зарэгістраванае, 2016).

Размеркаванне колькасці  занятага насельніцтва па відах эканамічнай дзейнасці (2016):

  • прамысловасць – 23,3%
  • сельская гаспадарка, паляванне і лясная гаспадарка – 9,6%
  • будаўніцтва – 7,3%
  • транспарт і сувязь – 6,7%
  • гандаль; рамонт аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання – 14,5%
  • адукацыя – 10,2%
  • іншыя – 28,4%

Сувязь

Колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі – 11,4 млн.

Ахоп насельніцтва паслугамі сотавай рухомай электрасувязі стандарту LTE – 60%. Цяпер паслугі аказваюцца ў Мінску і ўсіх абласных цэнтрах, буйных раённых цэнтрах краіны.

Колькасць абанентаў стацыянарнай электрасувязі – 47,5 апарата на 100 жыхароў.

Колькасць абанентаў і карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт – больш за 11 млн, у тым ліку стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт – больш за 3 млн. Паводле ацэнкі Міжнароднага саюза электрасувязі, Беларусь у 2016 годзе займала 23-ю пазіцыю па колькасці карыстальнікаў ШПД.

Прапускная здольнасць міжнароднага канала доступу ў Інтэрнэт – 1110 Гбіт/с.

Па выніках даследавання Міжнароднага бюро Сусветнага паштовага саюза ў галіне выкарыстання краінамі - членамі СПС інструментаў ІКТ для развіцця паштовых электронных паслуг Рэспубліка Беларусь займае 3-е месца па індэксе развіцця паштовых электронных паслуг з 87 краін.

Транспарт

Працягласць чыгуначных пуцей – 5480 км, у т.л. электрыфікаваных – 1131 км. Аўтамабільных дарог – 101,6 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём – 87,7 тыс. км (2016). Агульная працягласць нафтаправодаў – 2983 км, нафтапрадуктаправодаў – 751 км, газаправодаў – 7837 км (2013).

Источник: http://www.belarus.by/by/about-belarus/key-facts

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен для проверки, являетесь ли вы человек или нет для предотвращения спама.
CAPTCHA на основе изображений
Введите символы, которые показаны на картинке.