Беларускае мора – мора Герадота

Беларускае мора – мора Герадота

Беларускае мора – мора Герадота

Гэтае міфічнае мора ад самае прадаўнасці прыпісана да беларускай зямлі. Упершыню пра яго згадвае старажытны вучоны Герадот, празваны бацькам гісторыі, які жыў амаль 2,5 тысячы гадоў таму. Чацвёртая з 9 ягоных кніг “Мельпамена” з’яўляецца самай ранняй пісьмовай крыніцай пра тэрыторыю сучаснай Беларусі, яе прыроду і насельніцтва.
Тысячы гадоў таму значная частка Пінскага Палесся была сапраўдным водным царствам. Стрыжнем гэтага вялізнага вадаёма з’яўлялася рака Прыпяць. Яе пойма – гэта нязмерныя прасторы між Бугам і Дняпром, абмежаваныя з левага боку Пінскім Палессем, з правага – Валынскім. Сама Прыпяць, якая мела 761 кіламетр і жывілася больш як 120 рэкамі, лічылася адной з найбольш адметных рэк у Еўропе. Сівыя легенды звязваюць гэты край вады і туману з Чорным морам. Яшчэ Герадот лічыў першабытных насельнікаў поймы Прыпяці сапраўднымі чараўнікамі, якія ўмелі пераўвасабляцца ў ваўкоў. Асабліва неўраў, якія спачатку жылі каля Піны, а затым перакачавалі на Прыпяць і ці не там стварылі легендарную і таямнічую краіну Неўрыду.

Існаванне вялізнага возера ці мора ў раёне Брэсцкай вобласці і на ўсход пацвярджаюць і сярэднявечныя карты С. Мюнстэра (1540), Я. Гастальдзі (1562), К. Вопеля (1566), Г. Меркатара (1595). Там яно называецца Сармацкім, магчыма, ад агульнай назвы Усходняй Еўропы як Сарматыі. На картах XVI ст. Сармацкае мора па форме падобна на падкову.

Пойма Прыпяці затопленая на дзясяткі км.

Сапраўды бязмежнымі былі багністыя палескія балоты, якія складалі басейн Чорнага мора. Палешукі і праўда знаходзілі ў пойме Прыпяці не толькі якары, але і “цэлыя судны, накшталт невялікіх караблёў”. Пра гэта сведчыць знаны гісторык, этнограф і археолаг А.Кіркор. Свой дагістарычны круты нораў захавала Прыпяць (якую заходнія эколагі называюць беларускай Амазонкай) і да нашых дзён. У час разводдзя і моцных дажджоў яе разліў дасягае 30 кіламетраў і доўжыцца да 4 месяцаў.

Беларускае мора – мора Герадота

Тысячагадовае змаганне з суровымі ўмовамі, натуральны лад жыцця загартавалі палешукоў, спрыялі таму, што гэтыя дзеці прыроды навучыліся жыць у суладдзі з ёю, вылучаліся моцным здароўем і дужасцю. Сярод іх было шмат доўгажыхароў, якія мелі па 100 і больш гадоў. Як нідзе, цягам многіх стагоддзяў тут захоўваліся і з пакалення ў пакаленне перадаваліся шматлікія прымхі і забабоны, непаўторныя казкі, легенды, паэтычна-фальклорны – з паганскімі традыцыямі.

А пра старадаўнасць і унікальнасць гэтага краю сведчаць шматлікія сённяшнія запаведнікі (адзін толькі Прыпяцкі займае 63 тысячы гектараў), заказнікі, паркі, дзе растуць рэдкія расліны, захоўваюцца каштоўныя віды жывёл, музеі, навуковыя станцыі, помнікі прыроды.

http://news.tut.by/society/111040.html
http://www.wildlife.by/node/23261

Добавить комментарий

Plain text

  • HTML-теги не обрабатываются и показываются как обычный текст
  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Строки и абзацы переносятся автоматически.
CAPTCHA
Этот вопрос нужен для проверки, являетесь ли вы человек или нет для предотвращения спама.
CAPTCHA на основе изображений
Введите символы, которые показаны на картинке.