Дзень беларускага пісьменства

1.jpg

2 верасня студэнты групы ЭН- 31 з куратарам Марозавай Вольгай Юр'еўнай 

прынялі ўдзел у адкрытым праглядзе літаратуры «Дзень беларускага пісьменства».

Кожную першую нядзелю верасня беларусы адзначаюць Дзень беларускага пісьменства.

Упершыню гэты дзень святкаваўся ў 1994 годзе ў старажытным Полацку, і з той пары штогод праходзіць ў новым горадзе. Сёлета свята прымаў горад Івацэвічы Брэсцкай вобласці.

2.jpg

Бібліятэка ГДТУ імя П. В. Сухога прапанавала адкрыты прагляд літаратуры “Дзень беларускага пісьменства” . Студэнтам была прадстаўлена мастацкая, даведачная літаратура, бібліяграфічныя і перыядычныя выданні, якія звязаны з беларускай нацыянальнай культурай, гісторыяй пісьменствам і асветы роднага краю, а таксама фотаматэрыялы пра багацце беларускай прыроды, архітэктуры і выяўленчага мастацтва.