20 лютага пройдзе анлайн-дыктоўка па беларускай мове на радыё "Культура"!

img_20260210_103504_440.jpg

Да Міжнароднага дня роднай мовы Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі разам з радыё "Культура" запрашаюць прыняць удзел у дыктоўцы па беларускай мове.

Анлайн-дыктоўка пройдзе 20 лютага (пятніца), з 13:00 да 14:00 непасрэдна ў памяшканні Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (г. Мінск, вул. Сурганава, 15).

Слухаць трансляцыю можна: 
— на хвалі 102.9 FM (радыё "Культура"), 
— у online-фармаце www.radiokultura.by
— у Нацыянальным радыёплэеры www.radioplayer.by
— а таксама праз разумную калонку Аліса.