Рэспубліканскi дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства, з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

16 верасня студэнты УА "Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога" пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры "Беларуская і замежныя мовы" М.У. Бураковай прынялі ўдзел у Рэспубліканскiм дыктанце, прымеркаваным да Дня народнага адзінства, з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

20220916_133153.jpg
20220916_133808.jpg
20220916_133624.jpg

Дыктант мае на мэце прыцягненне ўвагі грамадскасці да святкавання Дня народнага адзінства, выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.

Невыпадковы і выбар тэкста дыктанта - "Дзень народнага адзінства", бо гэта свята - "даніна павагі тым, хто рупліва працаваў на карысць нашай Радзімы, і напамін нашчадкам пра неабходнасць захавання адзінства і незалежнасці Беларусі!"

Па матэрыялах https://www.narasveta.by