Рэспубліканская дыктоўка «Дзень народнага адзінства»

16 верасня на энергетычным факультэце  ГДТУ імя П. В. Сухога студэнты і выкладчыкі далучыліся да напісання.

1.jpg
2.jpg

Рэспубліканскай дыктоўкі, якая праходзіць ужо чацвёрты раз. Тэкст дыктаваў акцер рэкламы і кіно, дыктар, вядучы, блогер Андрэй Максімаў.  Трансляцыя вялася з Нацыянальнай бібліятэкі, далучыцца да яе можна было на YouTube-канале Moladz.by і ў жывым эфіры тэлеграм-канала Moladz.by. 
Тэкст для дыктоўкі падрыхтавала акадэмія адукацыі. Ён традыцыйна чытаўся на беларускай мове і прысвечаны тэме патрыятызму, аб’яднанню краіны і пытанням гістарычнай памяці.  Удзельнічаць у дыктоўцы мог любы жадаючы, трансляцыя даступная была ўсім. На энергетычным факультэце актыўны ўдзел прынялі студэнты і выкладчыкі.

3.jpg
4.jpg
5.jpg
6.jpg
7.jpg
8.jpg

Галоўная мэта мерапрыемства — папулярызаваць свята і яшчэ раз нагадаць пра значнасць Дня народнага адзінства і з дапамогай тэксту лішні раз нагадаць яго сутнасць і тыя пастулаты, на якія ён абапіраецца.

9.jpg