Дзень народнага адзінства

1.jpg

🇧🇾Сёння беларускі народ аб’яднаны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.
17 верасня 1939 года адбылася падзея, якая стала адной з самых знамянальных у гісторыі нашай краіны. Паход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь меў для беларускага народа вялікае значэнне, паколькі аб'яднанне ўсходніх і заходніх тэрыторый у адзінай дзяржаве стварала перадумовы для будаўніцтва новага жыцця.
🇧🇾14 лістапада 1939 года Вярхоўны Савет БССР зацвердзіў Закон «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Пасля ўз’яднання з БССР на тэрыторыі Заходняй Беларусі ўводзілася новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне: былі ўтвораны вобласці, раёны, сельскія саветы. У выніку тэрыторыя БССР павялічылася да 225,7 тыс. кв. км, а насельніцтва – у два разы.