Смак роднай мовы

21_lyut.jpg

21 лютага – не проста дата, гэта дзень, калі ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Яго галоўная мэта – захаванне і падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Для беларусаў - гэта меладычная, прыгожая і непаўторная беларуская мова.  20 лютага ў групе ЭС-41 энергетычнага факультэта дацэнтам кафедры «Беларуская і замежныя мовы» Бураковай М.У. праводзіліся заняткі-мерапрыемства «Смак роднай мовы», прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мова. Студэнты прынялі ўдзел у займальным конкурсе «Перакладчык», у віктарыне «Эрудыт», пытанні якой былі звязаны з традыцыямі і культурай беларусаў, з цікавым і нечаканым паходжаннем некаторых беларускіх слоў.

4.jpg
5.jpg
6.jpg
3.jpg
2.jpg
1.jpg