Міжнародны дзень роднай мовы на кафедры "Беларуская і замежныя мовы"
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца дзень роднай мовы. Мэта свята - садзейнічаць моўнаму і культурнаму развіццю асобы і абараняць мовы, якія паступова знікаюць.
Гэта свята адзначаюць людзі, якія вывучаюць мову і перадаюць веды аб мове: настаўнікі мовы і літаратуры, даследчыкі-лінгвісты, супрацоўнікі бібліятэк, студэнты і выкладчыкі філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў і ўсе, хто паважае роднаю мову.
21 лютага на кафедры "Беларуская і замежныя мовы" пад кіраўніцтвам канд. філал. навук, дацэнта Бураковай М.У. адбылася віктарына, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. У віктарыне прынялі ўдзел студэнты энергетычнага (група ЭС-41) і машынабудаўнічага факультэтаў (групы НР-11 і Л-11).
Заданні віктарыны былі пабудаваны на аснове кліпа "Смак мовы", з якім студэнты пазнаёміліся ў пачатку мерапрыемства. Цікавыя заданні дазволілі студэнтам не толькі паказаць веды роднай мовы, але і прадэманстраваць свае творчыя магчымасці: за 10 хвілін скласці верш на беларускай мове.
Усе ўдзельнікі віктарыны з вялікай цікавасцю ўдзельнічалі ў выкананні заданняў, праяўлялі кемлівасць і высокую эрудыцыю. У выніку ўсе каманды атрымалі амаль аднолькавую колькасць балаў і сталі пераможцамі!
Буракова М.У., Кулік Л.У.
фота Бураковай М.У.
- <<< Вернуться назад
- Нашли ошибку? Выделите ее и нажмите CTRL+Enter